Беларуская Служба

Australian Open без расійскіх і беларускіх сцягоў на трыбунах

17.01.2023 16:00
Тэнісісты з гэтых краін могуць удзельнічаць у турніры як нейтральныя.
Арына СабаленкаFoto: PAP/EPA/JAMES ROSS

Арганізатары адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які праходзіць у Мельбурне, забаранілі заўзятарам праносіць на трыбуны сцягі Расіі і Беларусі. Тэнісісты з гэтых краін могуць удзельнічаць у турніры як нейтральныя.

Рашэнне з'яўляецца следствам удзелу гэтых краін ва ўзброеным нападзе на Украіну. У панядзелак, у першы дзень спаборніцтваў, расійскія сцягі зʼявіліся на двух матчах, у тым ліку на матчы паміж украінкай Кацярынай Байндль і расіянкай Камілай Рахімавай (7:5, 6:7 (8-10), 6:1).

«Мы працягваем нашы намаганні, каб забяспечыць найлепшыя ўмовы для атрымання задавальнення ад тэніса», – гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

У аўторак пра забарону запыталі беларуску Арыну Сабаленку, якая выйграла ў першым раўндзе ў чэшкі Тэрэзы Марцінцавай 6-1, 6-4.

«Калі забарона дапаможа ўсім адчуваць сябе лепш, то акей. Я не маю на гэта ўплыву. Што я магу сказаць? Забаранілі сцягі, то забаранілі, – сказала Сабаленка.

ав