Беларуская Служба

Еўрапарламент ЕС заклікаў увесці санкцыі супраць Беларусі, аналагічныя, як і супраць Расіі

15.03.2023 16:02
Еўрапарламент асудзіў беларускія ўлады за пераслед польскай меншасці і крытыкаў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута і нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. 
Unijna rezolucja ws. Białorusi: Apel o uwolnienie polskiego dziennikarza, wezwanie do dalszych sankcji oraz krytyka MKOlu
Unijna rezolucja ws. Białorusi: Apel o uwolnienie polskiego dziennikarza, wezwanie do dalszych sankcji oraz krytyka MKOluAlexandros Michailidis/Shutterstock

Сёння Еўрапалрамент прагаласаваў за адмысловую рэзалюцыю аб палітычных рэпрэсіях у Беларусі. У ім ёсць заклік да інстытутаў Еўрасаюза ўвесці супраць Беларусі такія ж санкцыі, як і супраць Расіі. Еўрадэпутаты таксама раскрытыкавалі Міжнародны алімпійскі камітэт за допуск беларускіх і расійскіх спартсменаў на Гульні.

На думку еўрадэпутатаў, палітычныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі павінны сустрэць жорсткую рэакцыю з боку Еўрасаюза – у тым ліку, перш за ўсё, санкцыі супраць асоб і арганізацый, якія выконваюць загады Мінска. Дэпутаты выказалі шкадаванне, што Беларусь не трапіла ў дзясяты пакет санкцый – на іх думку, гэтая краіна таксама мае дачыненне да нападу на Украіну.

На думку Еўрапарламента, ціск на Расію і Беларусь павінен адчувацца ва ўсіх сферах, у тым ліку і ў спорце, таму еўрадэпутаты раскрытыкавалі МАК за тое, што ён дапусціў спартсменаў з гэтых краін на Гульні пад нейтральным сцягам. Міжнародная супольнасць павінна аказаць ціск на Алімпійскі камітэт, каб ён адмяніў сваё рашэнне, гаворыцца ў рэзалюцыі.

Дэпутаты таксама пашкадавалі, што ў сярэдзіне лютага міністр замежных спраў Венгрыі вырашыў наведаць Мінск. На іх думку, гэта супярэчыць палітыцы ЕС.

У пачатку лютага суд у Гродне прысудзіў Анджэя Пачобута да васьмі гадоў пазбаўлення волі нібыта за дзеянні «на шкоду Беларусі» і «распальванне варожасці». На думку польскіх уладаў, гэта яскравая праява пераследу польскай меншасці ў краіне. Анджэй Пачобут – журналіст, актывіст Саюза палякаў Беларусі. У сваіх артыкулах ён неаднаразова крытыкаваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Беларускі грамадскі актывіст Алесь Бяляцкі таксама знаходзіцца пад вартай з лета 2021 года. Летась ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру разам з «Рускім мемарыялам» і Украінскім цэнтрам грамадзянскіх свабод. Асуджаны на дзесяць гадоў пазбаўлення волі.

IAR / вх