Беларуская Служба

У. Зяленскі пра ордэр на арышт У. Пуціна: Дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей без яго ўдзелу была б немагчымая

18.03.2023 09:55
Уладзіміра Пуціна абвінавацілі ва ўдзеле ў дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый у парушэнне Рымскага статута і Жэнеўскай канвенцыі, што з'яўляецца ваенным злачынствам. 
                 ,    .
Уладзіміра Пуціна абвінавацілі ва ўдзеле ў дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый у парушэнне Рымскага статута і Жэнеўскай канвенцыі, што з'яўляецца ваенным злачынствам. Foto: PAP/EPA/VLADIMIR GERDO/SPUTNIK/KREMLIN/ POOL

Уладзімір Зяленскі заявіў, што дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расію былі б немагчымыя без удзелу Уладзіміра Пуціна. Такім чынам прэзідэнт Украіны пракаментаваў выдачу Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордэра на арышт прэзідэнта Расіі.

Уладзіміра Пуціна абвінавацілі ва ўдзеле ў дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый у парушэнне Рымскага статута і Жэнеўскай канвенцыі, што з'яўляецца ваенным злачынствам. Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ўкраінскія службы зафіксавалі больш за 16 тысяч выпадкаў дэпартацыі дзяцей Крамлём:

-Рэальная колькасць дэпартаваных можа быць большай. Правядзенне гэтай злавеснай аперацыі было б немагчыма без загаду вышэйшага кіраўніка тэрарыстычнай дзяржавы. Разʼяднання дзяцей з семʼямі, пазбаўлення іх магчымасці звязвацца з бацькамі, вывазу дзяцей у Расію і рассейванне іх у аддаленыя раёны – гэта, вядома, расійская дзяржаўная палітыка. Дзяржаўныя рашэнні і дзяржаўнае зло.

Уладзімір Зяленскі таксама падзякаваў пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карыму Ахмаду Хану, які хадайнічаў аб выдачы ордэра на арышт Уладзіміра Пуціна.

Па гэтай жа справе МУС выдаў ордэр на арышт Марыі Львовай-Бяловай, сакратара Крамля па правах дзіцяці.

ав

Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна

17.03.2023 19:21
Для расійскага ваеннага злачынцы сталі закрытымі 123 краіны свету, дзе яго могуць арыштаваць.