Беларуская Служба

Расіяне прымушаюць жыхароў акупаванай тэрыторыі прыняць расійскае грамадзянства

25.03.2023 08:19
Вайскоўцы Федэральнай службы Нацыянальнай гвардыі РФ абшукваюць прыватныя дамы, правяраючы дакументы і транспартныя сродкі.
Ілюстрацыйны здымакфота: slovoidilo.ua

Расіяне абстрэльваюць населеныя пункты на ўсходзе Украіны. Украінскі Генштаб паведамляе, што за мінулыя суткі яны нанеслі 50 авіяўдараў, 75 пускаў з рэактыўных сістэм залпавага агню і 11 – з ужываннем кіраваных ракет.
Асноўныя намаганні праціўнік засяроджвае на наступе на Ліманск, Бахмут, Аўдзееўку, Мар'інку і Шахтар.

Нягледзячы на значныя страты, яму не ўдалося прарваць украінскую абарону. Пад Бахмутам ідуць жорсткія баі.
Камандаванне УС Украіны паведамляе, што акупанты тэрарызуюць мірных жыхароў і спрабуюць прымусіць іх прыняць расійскае грамадзянства. У ваколіцы Херсона вайскоўцы Федэральнай службы Нацыянальнай гвардыі РФ абшукваюць прыватныя дамы, правяраючы дакументы і транспартныя сродкі. Яны таксама правяраюць змест памяці мабільных тэлефонаў.

За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя правяла ўдары па 17 раёнах канцэнтрацыі расійскіх войскаў. Ракетнымі і артылерыйскімі падраздзяленнямі знішчаны 2 блокпасты, 4 расійскія групоўкі, 2 зенітна-ракетныя комплексы, склад боепрыпасаў, батарэя гармат на баявой пазіцыі, 2 станцыі радыёэлектроннай барацьбы. Абаронцы збілі верталёт Мі-24 і 6 беспілотнікаў.

iar/нг