Беларуская Служба

У Еўрасаюзе папярэдзілі аб новых санкцыях за размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

27.03.2023 10:19
Барэль: Размяшчэнне ў Беларусі расійскай ядзернай зброі азначала б безадказную эскалацыю і пагрозу еўрапейскай бяспецы.
Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль martinbertrand.fr/Shutterstock

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль прыгразіў Маскве і Мінску новымі санкцыямі ў выпадку размяшчэння ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі.

«Размяшчэнне ў Беларусі расійскай ядзернай зброі азначала б безадказную эскалацыю і пагрозу еўрапейскай бяспецы. Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, гэта іх выбар. ЕС гатовы адказаць далейшымі санкцыямі», – напісаў ён у сетцы Twitter.

25 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што Лукашэнка працяглы час просіць аб размяшчэнні на беларускай тэрыторыі тактычнай ядзернай зброі. Ён таксама сказаў, што гатовы выканаць просьбу. Да ліпеня павінны завяршыць будаўніцтва ў Беларусі спецыяльнага сховішча для ядзернай зброі.

вс