Беларуская Служба

Украінская абарона Таўрычнага кірунку: расійскае войска пачало ўжываць гранаты з хімічнай выбухоўкай

28.03.2023 12:30
Выкарыстанне такіх рэчываў забаронена Канвенцыяй аб забароне хімічнай зброі і Жэнеўскім пратаколам 1925 года.
Рускія ЦішкіPAP/Mykola Kalyeniak

Кіраўнік войскаў украінскай абароны Таўрычнага кірунку Аляксей Дмітрашкоўскі сцвярджае, што расійскае войска пачало ўжываць гранаты з хімічнай выбухоўкай. Выкарыстанне такіх рэчываў забаронена Канвенцыяй аб забароне хімічнай зброі і Жэнеўскім пратаколам 1925 года.

-Расіяне скідваюць з беспілотнікаў хімічныя боепрыпасы – хлорпікрынавую выбухоўку. Гэта адбываецца сістэмна. 23 сакавіка расіяне скінулі адну ракету, 24 сакавіка – дзве такія ракеты, а сёння за суткі – шэсць ракетаў з хімічнай зброяй. На дадзены момант у нас ёсць доказы – у нас ёсць расійскі беспілотнік, збіты на запарожскім напрамку, хімічныя боепрыпасы, якія не разарваліся, гэта называецца К-51.

Са слоў прэс-сакратара, расіяне панеслі значныя страты ў раёне Аўдзееўка-Мар'інка. Узброеныя сілы Украіны нанеслі значныя страты 200-й і 72-й брыгадам, якія дыслакаваліся ў горадзе Арэнбургу. Расійскае камандаванне было вымушана вывесці гэтыя брыгады на тэрыторыю РФ для перафарміравання.

ав

Памёр польскі добраахвотнік, які быў паранены ў выніку абстрэлу на трасе Канстанцінаўка – Часіў Яр

28.03.2023 08:26
Пра яго смерць паінфармавала Ініцыятыва Неямія.