Беларуская Служба

У ЗША адобрылі перадачу Польшчы дваццаці чатырох самалётаў F-22 Raptor

01.04.2023 11:36
Гэта кампенсацыя за перададзеныя Украіне польскія знішчальнікі МіГ-29.
F-22 Raptor
F-22 Raptorajnf^ Wikipedia/U.S. Air Force by Tech. Sgt. Ben Bloker

Міністэрства абароны ЗША адобрыла перадачу Польшчы дваццаці чатырох самалётаў F-22 Raptor. Уся аперацыя рыхтавалася больш за год, яна павінна стаць кампенсацыяй за перададзеныя Украіне польскія знішчальнікі МіГ-29 паведамляе Defence24.

Польшча атрымае самалёты за сімвалічны адзін долар, але ўся аперацыя не абыдзецца без выдаткаў. Перш за ўсё, давядзецца заплаціць за тэхагляд Raptor, таму што самалёты, якія планавалася зняць з узбраення ВПС ЗША, не былі на страявой службе, а выкарыстоўваліся ў асноўным для трэніровак. Польшча таксама забяспечыць сродкі на ўзбраенне, падрыхтоўку лётчыкаў і тэхнічнага персаналу, падрыхтоўку наземнай інфраструктуры.

Амерыканцы ўжо падлічылі, што гэта зойме каля трох гадоў (з улікам падрыхтоўкі пілотаў), а ўсе самалёты F-22 будуць пастаўленыя ў Польшчу ў 2024-2025 гадах. Гэта будзе сінхранізавана з пастаўкай першых шасці з 32 замоўленых F-35. Такім чынам, гэты час адносна кароткі, але трэба памятаць, што падрыхтоўка да перадачы пачалася ў сакавіку 2022 года (пасля нападу на Украіну), хоць і трымалася ў сакрэце.

Як высветлілася, у падрыхтоўцы да перакідкі амерыканскіх самалётаў удзельнічаў і нямецкі бок. Рэзервовым аэрапортам для польскіх «Рэптараў» у выпадку надзвычайнай сітуацыі павінна стаць амерыканская авіябаза «Рамштайн» у Германіі. Гэта звязана з тымі задачамі, якія «польскія» F-22 павінны выконваць у Еўропе. Іх мэта – абараняць увесь усходні фланг NATO, а пры неабходнасці і неба над Славакіяй, Румыніяй і Балгарыяй. Гэта магчыма не толькі з Польшчы, але і з базы ў Рамштайне.

Самалёты F-22 з Ласка будуць дадаткова забяспечваць патрэбы амерыканскіх вайскоўцаў, дыслакаваных у Польшчы, а таксама ракетную базу ў Рэдзікове. Аналагічныя аргументы ўздымаліся ў ЗША пры згодзе на перадачу Польшчы апошняй версіі сістэмы Patriot з сістэмай IBCS, да якой раней не атрымала доступу ні адна іншая краіна. Цяпер такая ж сітуацыя павінна паўтарыцца з самалётамі Raptor.

Гэта будзе фактарам, які дазволіць заваяваць перавагу ў паветры над расіянамі. Гэтаму будуць садзейнічаць беспрэцэдэнтная манеўранасць Raptor для спецыялізаваных самалётаў-невідзімак, высокая максімальная хуткасць, большая, чым у расійскіх знішчальнікаў Су-35, і пакет сучаснага кіраванага ўзбраення – у тым ліку апошніх версій ракет AIM-120 AMRAAM і AIM-9 Sidewinder.

нг