Беларуская Служба

У. Зяленскі: На кожны такі ўдар расійскія акупанты атрымліваюць наш адказ

02.05.2023 09:50
Падчас чарговага масіраванай атакі расійскіх акупантаў на Украіну, з поўначы да 7 гадзін раніцы было збіта 15 ракет.
   ,
Пахаванне вайскоўца ўкраінскай арміі, былога журналіста Аляксандра Бандарэнкі ў КіевеPAP/Viacheslav Ratynskyi

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым выступе ў сацыяльных сетках паведаміў, што падчас чарговага масіраванай атакі расійскіх акупантаў на яго краіну, з поўначы да 7 гадзін раніцы было збіта 15 ракет. «Але, на жаль, не ўсе. Яшчэ не ўсе. Мы актыўна працуем з нашымі партнёрамі, каб зрабіць абарону нашага неба яшчэ больш надзейнай», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт выказаў спачуванні родным 14-гадовага хлопчыка з вёскі Лізуноўка Чарнігаўскай вобласці, які загінуў у панядзелак у выніку выбуху расійскай авіябомбы, а таксама сем'ям двух маладых людзей, якія загінулі пры абстрэле горада Паўлаград Днепрапятроўскай вобласці:

-На кожны такі ўдар расійскія акупанты атрымліваюць наш адказ. І я дзякую ўсім нашым салдатам, якія кожны дзень і кожную ноч забяспечваюць гэта, абараняюць нашы пазіцыі, адбіваюць расійскія атакі, дапамагаюць сваім калегам, якія знаходзяцца побач на пазіцыях і паспяхова знішчаюць акупанта. Чым больш украінскай дакладнасці, чым больш украінскай узаемападтрымкі, тым хутчэй будзе знішчана расійскае зло.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі нагадаў, што 10 гадоў таму была створана адна з самых знакамітых украінскіх вайсковых частак – 140-ы цэнтр спецыяльных аперацый.

«Гэта вельмі прафесійныя вайскоўцы, рашучыя, моцныя і надзвычай вопытныя. Яны ўдзельнічалі ў абароне і вызваленні Кіеўскай вобласці – Бучы, Гастомеля, Барадзянкі і іншых гарадоў і пасёлкаў, Харкаўскай вобласці, у тым ліку Ізюма. Выконвалі стратэгічна важныя задачы на поўдні краіны, мужна змагаліся з акупантамі на Данбасе. Дзякуй вам, воіны!», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

ав

Пагранслужба Украіны: Колькасць расійскіх ваенных у Беларусі рэзка зменшылася

02.05.2023 09:20
 Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафона.