-Дзень Канстытуцыі 3 траўня – наша агульнае свята, і нашы народы гістарычна абʼядноўвае імкненне да свабоды, – заявіла прэмʼер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком польскага ўрада Матэвушам Маравецкім, які сёння знаходзіцца з візітам у Літве.
Прэмʼер-міністр Літвы падкрэсліла, што менавіта таму Польшча і Літва зʼяўляюцца аднымі з найбольш актыўных прыхільнікаў Украіны ў яе абароне ад жорсткай расійскай агрэсіі:
-Мы выдатна разумеем, што Расія, аслепленая сваімі імперскімі амбіцыямі, пагражае не толькі свабодзе Украіны, але таксама пагражае дэмакратычным каштоўнасцям заснаванага на правілах сусветнага парадку свету і нашых народаў. Нядзіўна, што тэмай нашых перамоваў была сітуацыя з бяспекай у рэгіёне і дапамога Украіне. Мы гаварылі пра тое, як мы можам актывізаваць падтрымку Украіны з боку дэмакратычных краін і зменшыць магчымасць працягу вайны, якую вядуць Расія і яе паплечніца Беларусь.
Прэмʼер-міністры Польшчы і Літвы таксама абмеркавалі пытанні бяспекі, эканамічнага, энергетычнага і інфраструктурнага супрацоўніцтва. Абмяркоўвалася таксама тэма санкцый супраць Расіі і Беларусі. Кіраўнікі ўрадаў таксама абмеркавалі будучы саміт NATO ў Вільні.
Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэнецца з прэзідэнтам Літвы, а таксама возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця новага крыла Польскага культурнага цэнтра ў Вільні.
ав