Беларуская Служба

Шведы навучаць украінскіх пілотаў лётаць на знішчальніках Gripen

25.05.2023 20:01
Украіна неаднаразова звярталася з просьбай прадаставіць баявыя самалёты заходняй вытворчасці, у тым ліку і да Швецыі.
 JAS 39 Gripen
Знішчальнік JAS 39 Gripen шведскай вытворчасці Shutterstock/Karl Weller

Міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан паведаміў, што ў адказ на просьбу Кіева Стакгольм навучыць некалькіх украінскіх пілотаў лётаць на шведскіх знішчальніках JAS 39 Gripen.

Паводле яго слоў, некалькі дасведчаных украінскіх лётчыкаў змогуць патрэніравацца на трэнажорах і здзейсніць тэставыя палёты на JAS 39 Gripen. Размова ідзе аб азнаямленчай праграме, зазначыў Ёнсан.

Пры гэтым міністр сказаў, што пакуль гаворка не ідзе пра тое, каб паставіць Украіне самалёты Gripen, паколькі ВПС Швецыі не маюць лішніх знішчальнікаў у сваім парку.

Украіна неаднаразова звярталася з просьбай прадаставіць баявыя самалёты заходняй вытворчасці, у тым ліку і да Швецыі.

Нядаўна СМІ паведамілі, што ўкраінскія лётчыкі пачынаюць падрыхтоўку на F-16 у Вялікабрытаніі і Даніі.

вс

«Першы ўкраінскі F-16 стане адным з самых моцных сігналаў, што Расія знаходзіцца ў пройгрышы»

25.05.2023 15:36
Зяленскі паведаміў, што Кіеў вядзе інтэнсіўныя перамовы наконт стварэння авіяцыйнай кааліцыі. 

Фінляндыя накіравала ва Украіну новы пакет ваеннай дапамогі на 109 млн еўра

25.05.2023 19:01
Агульная сума ваеннай дапамогі, якая паступіла Украіне ад Хельсінкі з пачатку вайны, перавысіў 1 млрд еўра.

У ВПС Польшчы вядзецца работа па закупцы дадатковых баявых самалётаў

25.05.2023 19:13
«Аптымальная колькасць баявых самалётаў для Польшчы пры бягучым узроўні пагроз вакол нашай краіны – гэта 10 эскадрылляў, гэта значыць 160 адзінак».