Беларуская Служба

Гран-пры 76-га Канскага кінафестывалю атрымаў брытанска-польскі фільм «Зона інтарэсаў»

28.05.2023 08:03
Фільм апавядае пра каменданта нямецкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў Рудольфа Хёса.
  (2-)  -        ()   76-     , , 27  2023 .
Джонатан Глейзер (2-злева) атрымаў Гран-пры за фільм "Зона інтарэсаў" ад Квенціна Таранціна (злева) падчас цырымоніі 76-га штогадовага Канскага кінафестывалю ў Канах, Францыя, 27 Май 2023 г.EPA/SEBASTIEN NOGIER Dostawca: PAP/EPA.

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі павіншаваў стваральнікаў і прадзюсараў брытанска-польскага фільма «Зона інтарэсаў» з атрыманнем Гран-пры 76-га Канскага кінафестывалю.

«Вытворчасць фільма пра нямецкага злачынцу Рудольфа Хёса прафінансаваў Польскі інстытут кіно PISF», – напісаў віцэ-прэм'ер у сацсетках.
Статуэтку фестывалю для лепшага рэжысёра атрымаў рэжысёр фільма «Зона інтарэсаў» Джонатан Глейзер. Узнагароду ўручыў Квенцін Таранціна.

Фільм «Зона інтарэсаў», суфінансаваны Польскім інстытутам кінамастацтва PISF, апавядае пра каменданта нямецкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў Рудольфа Хёса. Пастаноўка, натхнёная аднайменным раманам Марціна Эміса, засяроджваецца на гісторыі каменданта і яго сямʼі. Яго дом знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад канцлагера.

Самую прэстыжную ўзнагароду фестывалю ў Канах «Залатую пальмавую галіну» атрымала кінапрадукцыя французскай рэжысёр Жусцін Трые «Анатомія падзення».

За гэтую статуэтку змагалася таксама брытанска-польская прадукцыя «Зона інтарэсаў».

IAR/яс