Беларуская Служба

Расіяне другі раз за суткі абстралялі Кіеў

29.05.2023 14:01
Аскепкі ўпалі на цэнтр горада. Ёсць параненыя мірныя жыхары.
Расіяне другі раз за суткі абстралялі Кіеў PAP/Viktor Kovalchuk

Расіяне абстралялі Кіеў ракетамі. Аскепкі ўпалі на цэнтр горада. Ёсць параненыя мірныя жыхары. Гэта чарговы масіраваны абстрэл украінскай сталіцы за апошнія гадзіны. У Падольскім раёне Кіева аскепкі ракеты ўпалі на жылы дом – там успыхнуў пажар. У гэтым жа раёне абломкі ўпалі на дарогу. Прынамсі адзін чалавек паранены.

Як паведаміў прэс-сакратар ВПС Украіны палкоўнік Юрый Ігнат, вораг выкарыстаў балістычныя ракеты, выпушчаныя з поўначы. Як ён дадае, першапачаткова, гэта былі ракеты «Іскандэр», але расіяне маглі выкарыстоўваць і ракеты С-300 і С-400, якія таксама могуць ляцець па балістычнай траекторыі.

Аскепкі ракеты таксама ўпалі ў Абалонскім раёне Кіева. Гэта быў 16-ы авіяналёт на Кіеў у гэтым месяцы. Папярэдні расіяне зрабілі мінулай ноччу, калі ў бок горада было запушчана больш за 40 ракет і беспілотнікаў «Шахед». Усе яны былі збітыя ўкраінскімі СПА.

IAR/аз

Расіяне нанеслі чарговы масіраваны авіяўдар па ўкраінскай сталіцы

29.05.2023 10:01
Паводле кіеўскіх уладаў, СПА збіла больш за 40 аб'ектаў, з якіх вораг атакаваў сталіцу.