Беларуская Служба

Расіяне нанеслі чарговы масіраваны авіяўдар па ўкраінскай сталіцы

29.05.2023 10:01
Паводле кіеўскіх уладаў, СПА збіла больш за 40 аб'ектаў, з якіх вораг атакаваў сталіцу.
         , 28  2023 .
Пашкоджанні жылога дома пасля начнога абстрэлу ўдарнымі беспілотнікамі ў Кіеве, 28 мая 2023 г.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Расіяне нанеслі чарговы масіраваны авіяўдар па Кіевe – 15-ы ў гэтым месяцы. Яны выкарыстоўвалі ракеты і іранскія беспілотнікі-камікадзэ. Усе снарады былі збіты сродкамі СПА. Ноччу выбухі былі чутныя і ў іншых гарадах Украіны. Паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка:

- Паводле кіеўскіх уладаў, сілы абароны збілі больш за 40 абʼектаў, з якіх вораг атакаваў сталіцу. Гэта былі як іранскія беспілотнікі Shahed-136, так і крылатыя ракеты класа «паветра-зямля» Х-101.
Як тлумачыць прэс-сакратар Кіеўскай гарадской адміністрацыі Міхаіл Шаманаў, атака на сталіцу вялася з розных напрамкаў, але дзякуючы ўзорнай працы супрацьпаветранай абароны ўсе беспілотнікі і ракеты былі знішчаны. Аскепкі ўпалі ў адным з раёнаў на жылы дом, але абышлося без ахвяр.
Расіяне таксама атакавалі Адэсу некалькімі беспілотнікамі. Там аскепкі ўпалі на партовую інфраструктуру. Украінская супрацьпаветраная абарона працавала і ў Львоўскай вобласці. Выбухі таксама былі чутныя ў Хмяльніцкай вобласці.

IAR/аз

«Расія і Беларусь зноў абвастраюць сітуацыю на польска-беларускай мяжы»

29.05.2023 08:03
На жаль, актывісцкія колы і некаторыя СМІ рэагуюць карысна для агрэсара, кажа ўпаўнаважаны ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы.