Беларуская Служба

Украінскі Генштаб: Верагоднасць расійскіх авіяўдараў застаецца высокай

05.06.2023 09:01
Расіяне выпусцілі 14 рэактыўных снарадаў, нанеслі 40 авіяўдараў і 51 артылерыйскі ўдар па тэрыторыі Украіны.
Верагоднасць расійскіх авіяўдараў застаецца высокайPAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE / HANDOUT

Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што за апошнія суткі вораг дзясяткі разоў абстраляў тэрыторыю Украіны. Расіяне выпусцілі 14 рэактыўных снарадаў, нанеслі 40 авіяўдараў і 51 артылерыйскі ўдар па тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы. Яны атакавалі, між іншым, жылыя дамы. Ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

Расіяне таксама атакавалі Украіну з дапамогай беспілотнікаў «Шахед» і крылатых ракет Х-55. Верагоднасць наступных расійскіх удараў застаецца высокай.

У адказ украінская авіяцыя нанесла 15 авіяўдараў па месцах канцэнтрацыі войскаў праціўніка і расійскіх вайсковых складах.

IAR/аз

Зяленскі: Міжнародны суд па расследаванні расійскіх злачынстваў павінен даказаць, што свет надалей абараняе чалавечае жыццё

05.06.2023 07:31
Кіраўнік Украіны падзякаваў усім, хто дапамагае ў арганізацыі спецыяльнага суда па расследаванні ваенных злачынстваў Расіі.