Беларуская Служба

Расіяне падарвалі Кахоўскую ГЭС. Вада прыбывае ў Херсон

06.06.2023 09:00
У патэнцыйнай зоне затаплення каля 80 мясцовасцяў, у тым ліку, частка Херосну.
  , 6  2023 .
Падарваная Кахоўская ГЭС, 6 чэрвеня 2023 г. Фота: twitter.com/@nexta_tv

У ноч на аўторак, 6 чэрвеня, расійскія акупанты ўзарвалі Кахоўскую ГЭС, паведамяле МУС Украіны і гарадская ваенная адміністрацыя Херсона. У горадзе пачалася эвакуацыя мясцовага насельніцтва. У патэнцыйнай зоне затаплення каля дзесяці вёсак і частка Херосну.  У патэнцыйнай зоне затаплення каля 80 мясцовасцяў, у тым ліку, частка Херосну. «У крытычнай зоне на правым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці знаходзіцца амаль 16 тысяч чалавек», – гаворыцца ў паведамленні.

У сувязі з падрывам расіянамі дамбы Кахоўскай ГЭС Уладзімір Зяленскі вырашыў правесці экстранае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі Украіны.

Як паведамілі ў «Энергаатаме», падрых Кахоўскай плаціны можа мець негатыўныя наступствы для Запарожскай АЭС, але сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. «Вада з Кахоўскага вадасховішча неабходная для таго, каб станцыя атрымала энергію для кандэнсатараў турбіны і сістэм бяспекі ЗААЭС. Зараз сажалка-ахаладжальнік станцыі запоўнены», – паведамляе Энергаатам.

iar/ukr.prawda/эж