Беларуская Служба

ЗША ўводзяць санкцыі з-за спробы дэстабілізацыі Малдовы

06.06.2023 16:26
Людзей, у дачыненні да якіх уведзены штрафныя меры, фінансавае ведамства ЗША называе «кіруючымі членамі звязанай з расійскай разведкай групы па аказанні шкоднага ўплыву», якія спрабуюць «скарыстацца апасеннямі грамадзян» іншых краін і «дэстабілізаваць легітымна выбраны ўрад».
Protesty w Mołdawii
Protesty w Mołdawii Ducu Rodionoff / Shutterstock

ЗША ўводзяць санкцыі ў дачыненні да сямі расійскіх грамадзян, адказных за «кампанію ўладаў Расіі па дэстабілізацыі і зламыснаму ўплыву ў Малдове». Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным у панядзелак, 5 чэрвеня, міністэрствам фінансаў Злучаных Штатаў Амерыкі.

Людзей, у дачыненні да якіх уведзены штрафныя меры, фінансавае ведамства называе «кіруючымі членамі звязанай з расійскай разведкай групы па аказанні шкоднага ўплыву», якія спрабуюць «скарыстацца апасеннямі грамадзян» іншых краін і «дэстабілізаваць легітымна выбраны ўрад».

«Санкцыі, праліваюць святло на прыхаваныя намаганні Расіі па дэстабілізацыі дэмакратычных краін, якія працягваюцца», – заявіў намеснік міністра фінансаў ЗША Браян Нэльсан. Лідарам групы, якая арганізавала змову з мэтай дэстабілізацыі ўрада Малдовы ў пачатку 2023 года, паводле звестак Вашынгтона, з'яўляецца Канстанцін Сапожнікаў, які і трапіў у санкцыйны спіс.

Нагадаем, 30 траўня ЕС упершыню ўвёў санкцыі за «дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў Малдове, падрыў або стварэнне пагрозы яе суверэнітэту і незалежнасці». Тады пад санкцыі, сярод іншых, трапілі кіраўнік прарасійскай партыі «Шор» Ілан Шор і алігарх Уладзімір Плахотнюк.

dw/эж

Еўрасаюз выдзеліць Малдове 40 млн еўра на дадатковае ўзбраенне, а Грузія атрымае 30 млн еўра

04.05.2023 18:02
Гэта пацвярджае прыхільнасць ЕС забеспячэнню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне, пракаментаваў кіраўнік дыпламатыі ЕС.