Склад выкарыстоўвае дабрачынная арганізацыя Caritas-Spes Ukraina. На ім было 300 тон ахвяраванняў, у тым ліку электрагенератары ды іншая дапамога для Украіны ад Caritas Polska. Склад быў стратэгічным месцам для разгрузкі, захоўвання і далейшага размеркавання гуманітарнай дапамогі па тэрыторыі Украіны.
Літаральна надоечы перад атакай прыбыў апошні груз дапамогі. Яе павінны былі атрымаць 660 сем'яў ва Украіне.
У выніку начнога абстрэлу разбураны многія грамадзянскія абʼекты, у тым ліку склад.
Як бачна, Расійская Федэрацыя атакуе ўсіх без разбору, нават абʼекты гуманітарнай дапамогі. Ва Украіне больш няма бяспечнага месца. Нават Львоў стаў ужо небяспечным месцам – каментуе сітуацыю прысутны на месцы біскуп Львоўскай архідыяцэзіі Эдвард Кава.
У сувязі з гэтай сітуацыяй Caritas Polska распачынае збор сродкаў для асоб, якім найбольш патрэбная дапамога. Падтрымка можа быць аказана:
- на рахунак 77 1160 2202 0000 0000 3436 4384 (з допісам UKRAINA)
- шляхам аплаты праз сайт caritas.pl
- даслаўшы SMS зместам UKRAINA на нумар 72052 (2,46 злотых з ПДВ).
Caritas Polska
нг