Беларуская Служба

Расія праводзіць разведку ўкраінскіх энергетычных аб'ектаў і рыхтуецца да наступных нападаў

21.09.2023 07:59
Пра гэта паведаміў прадстаўнік украінскай вайсковай выведкі Андрэй Юсаў.
КіеўPAP/Vitaliy Hrabar

Паводле звестак разведкі, ёсць высокая верагоднасць аднаўлення нападаў расійскага агрэсара на энергетычны сектар зімой:

-Тэмпы вытворчасці ракет у Расіі не дазваляюць папоўніць запасы, якія былі ў мінулым годзе. Аднак ёсць інфармацыя, што праціўнік вядзе разведку стану ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры. Таму існуе рызыка паўторных тэрактаў. І, вядома, Украіна інтэнсіўна рыхтуецца да такога сцэнару. На жаль, няма падстаў меркаваць, што дзяржава-агрэсар адмовіцца ад практыкі тэрактаў. Нават калі расійскіх ракет будзе менш, іх трэба збіваць. І мы будзем працягваць над гэтым працаваць.

Расійскія вайскоўцы пачалі абстрэл крытычнай энергетычнай інфраструктуры Украіны 10 кастрычніка 2022 года. Гэта прывяло да дэфіцыту вытворчасці электраэнергіі і праблем з яе размеркаваннем па рэгіёнах. У самай масіраванай атацы расіяне за адзін дзень выпусцілі па Украіне 120 ракет.

ав