Беларуская Служба

Генштаб УСУ: 583 дзень нападу Расіі на Украіну

29.09.2023 09:01
Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што за апошнія суткі СПА збіла 31 баявы беспілотнік, накіраваны расіянамі ў бок украінскіх гарадоў. Восем беспілотнікаў збіць не ўдалося.
Вайна ва Украінеhttps://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Акрамя таго, расійскія войскі нанеслі 53 авіяўдары і больш за 60 артылерыйскіх удараў як па пазіцыях украінскай арміі, так і па гарадах Украіны. У выніку гэтых нападаў былі разбураныя прыватныя жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура. Ёсць параненыя і загінулыя.

Украінскія войскі працягваюць весці абарончыя дзеянні на ўсходзе і поўдні Украіны і наступальныя дзеянні на Мелітопаль і Бахмут, паступова вызваляючы акупаваныя тэрыторыі. За апошнія суткі на фронце адбылося 21 непасрэднае сутыкненне ўкраінскіх і расійскіх войскаў.

У сваю чаргу ўкраінская авіяцыя здзейсніла 13 налётаў на фарміраванні праціўніка, знішчыўшы боепрыпасы і тэхніку.

яс