Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі на Расію за мясцовыя псеўдавыбары на акупаваных тэрыторыях Украіны
Брытанцы ўвялі чарговыя санкцыі супраць расіян, гэтым разам у сувязі з мясцовымі пседавыбарамі, якія акупанты арганізавалі на пачатку месяца на акупаваных імі ўкраінскіх землях.
Гэтыя выбары з'яўляюцца «чарговай марнай спробай умацоўваць незаконны расійскі кантроль над суверэннай тэрыторыяй Украіны», гаворыцца ў заяве брытанскага МЗС.
Пад санкцыі трапілі ўстановы: Цэнтрвыбаркам, а таксама яе кіраўнік Наталля Бударына. У спісе таксама Андрэй Аляксеенка з «так званай абласной адміністрацыі Херсонскай вобласці», і кіраўніца выбарчай камісіі ў тым жа раёне Марына Захарава.
Агулам у адказ на расійскую агрэсію ва Украіне брытанцы ўвялі санкцыі супраць больш чым 1600 чалавек, устаноў і кампаній.
яс