Беларуская Служба

Затрыманая пры атрыманні хабару чыноўніца спрабавала з'есці грошы

29.09.2023 19:02
У Львоўскай вобласці затрыманыя чарговыя службовыя асобы за атрыманне хабару ў замен на выдачу пасведчання непрыдатнасці да ваеннай службы.
Доларыpixabay.com/CC0 Public Domain

Затрымана на гарачым чыноўніца спрабавала зʼесці доказ у выглядзе банкнота 100 долараў, паведамляе партал «Украинская правда» са спасылкай на інфармацыю Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны.

Супрацоўнікі Міжраённай экспертна-медыка-сацыяльнай камісіі ў Самборы і Туркоўскай гарадской бальніцы Львоўскай вобласці патрабавалі ў вайскоўца хабар за прысваенне бацьку другой групы інваліднасці, што дазволіць вайскоўцу пазбегнуць прызыву ў войска. Чыноўнікі абяцалі выдаць адпаведныя дакументы за 3200 долараў.

 Затрыманым пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

яс