Вытворцы зброі з ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Турцыі, Швецыі і Чэхіі на Першым форуме абарончай індустрыі, які ў пятніцу прайшоў у Кіеве, дамовіліся аб павелічэнні вытворчасці ўзбраенняў і частковае перанясенне сваіх заводаў ва Украіну.
- Мы падрыхтавалі базавую дэкларацыю як аснову альянсу, да яе могуць далучыцца вытворцы зброі і вайсковай тэхнікі з усяго свету. Гэтую дэкларацыю адразу падпісалі 13 вядучых кампаній, якія гатовыя разам з Украінай будаваць новы арсенал вольнага свету, – заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт паведаміў таксама аб стварэнні першага ў свеце флота марскіх дронаў.
- Мы створым першы ў свеце флот марскіх дронаў, які пазбаўляе расійскія ваенныя караблі сэнсу і заставіць іх хавацца.
Украіна дамовілася з прыватнымі і дзяржаўнымі кампаніямі розных краін аб супольнай вытворчасці снарадаў, ракет, дронаў і аб супрацоўніцтве ў галіне кібербяспекі.
яс/tsn.ua