Узброеныя сілы працягваюць абарону на ўсходзе і поўдні Украіны і вядуць наступальныя дзеянні ў напрамку Мелітопаля і Бахмута, паведамілі ў Генштабе Узброеных сіл Украіны. За мінулыя суткі адбыліся 44 узброеныя сутыкненні.
У раёнах Аўдзееўкі, Мар'інкі і Шахцёра расійскія вайскоўцы здзейснілі больш за 20 няўдалых атак. Яны таксама беспаспяхова спрабавалі вярнуць страчаныя пазіцыі на паўднёвы захад ад Аўдзееўкі. Таксама беспаспяхова спрабавалі аднавіць страчаныя пазіцыі каля вёсак Робатына і Вэрбовэ Запарожскай вобласці.
У Генштабе Узброеных сілаў Украіны таксама паведамілі, што за апошнія суткі расіяне выпусцілі 6 ракетаў і нанеслі 56 авіяўдараў і 40 удараў з артылерыйскіх сістэмаў.
Авіяўдары наносіліся па Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцях, пад артылерыйскім абстрэлам апынуліся тэрыторыі Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Увечары расіяне атакавалі Украіну з іранскіх беспілотнікаў-камікадзэ «Шахед».
яс