Паводле паведамлення дзяржаўнага тэлебачання Швецыі, краіна ўжо пяць гадоў лідзіруе ў Еўропе па колькасці ўзброеных нападаў і забойстваў на душу насельніцтва.
Нарастаючая хваля гвалту, звязаная з бойкамі паміж злачыннымі групоўкамі, падштурхнула ўрад Швецыі да рашучых дзеянняў - у пятніцу прэм'ер-міністр Ульф Крыстэрсан абвясціў, што армія падтрымае паліцыю ў барацьбе з бандамі.
Пасля сустрэчы з кіраўніком паліцыі і прадстаўнікамі ўзброеных сіл прэм'ер-міністр абвясціў, што ўрад разгледзіць пытанне аб пашырэнні палажэнняў, каб уключыць абставіны, у якіх паліцыя зможа звярнуцца па дапамогу да войска. У цяперашні час шведскае заканадаўства прадугледжвае вайсковую падтрымку паліцыі толькі ў выпадку тэрарыстычных нападаў або вайны.
Кіраўнік урада Швецыі заявіў, што ў цяперашні час у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам армія і паліцыя змогуць падтрымліваць адна адну ў такіх сферах, як лагістыка, камп'ютэрная крыміналістыка ды піратэхніка.
Ульф Крыстэрсан таксама паведаміў, што атрымаў прапановы аб падтрымцы паліцыі з Даніі, Нарвегіі і Фінляндыі. Улады гэтых краін баяцца перамяшчэння на іх тэрыторыю груповак, якія дзейнічаюць у Швецыі.
ПР/юл