Беларуская Служба

Аўстралія пакутуе ад «пякучай» спякоты, якая павышае рызыку лясных пажараў

01.10.2023 15:23
Аўстралія сутыкнулася з пагрозай лясных пажараў з высокай тэмпературы пасля надыходу цыклону Эль-Ніньё.
Ілюстрацыйнае фота Patou Ricard z Pixabay/CC0

На паўднёвым усходзе Аўстраліі ў нядзелю пачалася гарачая хваля, якая павялічыла рызыку лясных пажараў і прымусіла ўлады ўвесці забарону на кастры на тэрыторыі штата Новы Паўднёвы Уэльс.

Нацыянальная метэаралагічная служба паведаміла, што ў некаторых раёнах тэмпература будзе на 12 градусаў па Цэльсію (53,6 градуса па Фарэнгейту) вышэй за сярэднюю, а ў Сіднэі – сталіцы самага густанаселенага штата Аўстраліі Новы Паўднёвы Уэльс - яна дасягне 36 градусаў па Цэльсію (96,8 F).

У аэрапорце Кінгсфард Сміт у Сіднэі тэмпература была 34,6 C (94,3 F) а 14:00 гадзіне (03:00 па Грынвічы), што, паводле дадзеных сіноптыкаў, на 11 градусаў больш за сярэднюю максімальную тэмпературу кастрычніка.

Аўстралія сутыкнулася з пагрозай лясных пажараў з высокай тэмпературы пасля надыходу цыклону Эль-Ніньё, які звязаны з такімі экстрэмальнымі з'явамі, як засухі ды лясныя пажары.

Міністр дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Джыхад Дзіб абвясціў аб пачатку афіцыйнага перыяду небяспекі лясных пажараў з высокай рызыкай узгарання ў бліжэйшыя дні.

Reuter