Беларуская Служба

У Кіеве знішчаюць помнік беларусам, якія загінулі, абараняючы Украіну

01.10.2023 12:25
За гэтым стаяць «псеўдапатрыёты», якія дабіліся частковага зносу мемарыяла пад выглядам «барацьбы з краінай-агрэсарам» .
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/belamova

Пра гэта распавяла ўкраінская блогерка Крысціна Кафка, якая актыўна займаецца беларускай тэмай. Паводле яе слоў, «псеўдапатрыёты» пад выглядам «барацьбы з краінай-агрэсарам» дабіліся частковага зносу мемарыяла.

Памятны знак быў устаноўлены на фасадзе каледжа Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэхналогій і дызайну яшчэ ў 2016 годзе. Аднак невядомыя прыходзілі да кіраўніцтва навучальнай установы і запатрабавалі, каб яны разабралі гэты мемарыял, бо «з Беларуссю Украіна зараз у стане вайны».

Спачатку мемарыял проста прыкрылі прасціной, але пасля з яго прыбралі бел-чырвона-белую сімволіку.

Крыніца: Беларусь головного мозга