Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана мінімум 510 расійскіх вайскоўцаў.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 279 тыс. чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 4 тыс. 717 танкаў, 9 тыс. бронемашын, 6 тыс. 525 артылерыйскіх сістэм, 801 РСЗА, 1 тыс. 529 крылатых ракет, 20 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 316 самалётаў і 316 верталётаў.
вс