Беларуская Служба

Украіна: Запушчаны электронны ўлік прызыўнікоў

03.10.2023 08:19
Электронная сістэма «Оберіг» атрымлівае звесткі пра мужчын з розных электронных рэестраў.
.
. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Ва Украіне запусцілі электронны ўлік прызыўнікоў. Электронная сістэма «Оберіг» атрымлівае звесткі пра мужчын з розных электронных рэестраў. Тут збіраюць звесткі не толькі пра прызыўнікоў, але і пра іх бацькоў, каб пры неабходнасці можна было звязацца з імі.

Прадстаўнік прэзідэнта ў Канстытуцыйным судзе Украіны Фёдзір Веніслаўскі кажа, што не ўсе прызыўнікі адразу атрымліваюць выклікі на фронт у электронным выглядзе:

-Фактычна, з юрыдычна-працэдурнага пункту гледжання, масавага набору не будзе, адказнасць персаналізаваная і індывідуальная. Там мы збяром неабходныя дакументы, гэта не такая простая працэдура, як нам здаецца. Мы падумаем, як зрабіць гэтую сістэму больш гнуткай, а гэта патрабуе яшчэ больш грунтоўнага аналізу і абмеркавання.

Першую позву прызыўнікі па-ранейшаму будуць атрымліваць стацыянарна, але яна будзе адразу ўносіцца ў электронную сістэму. Калі на працягу двух тыдняў прызыўнік не прыйдзе на прызыўны пункт, яму прыйдзе паўторную позву праз інтэрнэт. А калі другі званок будзе праігнараваны, мужчынам будуць займацца праваахоўныя органы.

ав