Беларуская Служба

У Берліне адкрылася выстава пра дзяцей-ахвяр вайны, таксама ва Украіне

03.10.2023 10:21
На экспазіцыі «Дзве вайны – адна пакута» прадстаўлены лёсы самых маладых ахвяраў вайны.
.
..

На выставе паказаны спісы вязняў нямецкага канцэнтрацыйнага лагера для польскіх дзяцей у Лодзі, а таксама ўкраінскіх дзяцей перыяду расійскага ўварвання.

Выставу падрыхтаваў Музей польскіх дзяцей – ахвяраў таталітарызму. Яе дырэктар Ірэневуш Маж падкрэсліў важнасць таго, што выстава адбылася на нямецкай зямлі.

-Я ўзрушаны, што мы маглі паказаць выставу ля вытокаў, там, дзе трэба шукаць пачаткаў зла. Указ аб стварэнні лагеру выйшаў адсюль, з Берліна. У выніку ў Лодзі, на вуліцы Пшэмысловай узнік лагер.

З выставай «Дзве вайны – адна пакута» можна будзе азнаёміцца на плошчы перад галоўным вакзалам Берліна да 12 кастрычніка.

Трагічны лёс наймалодшых ахвяраў вайны быў прадстаўлены праз фрагменты лістоў маладых вязняў нямецкага канцлагера для польскіх дзяцей у Лодзі і лісты ўкраінскіх дзяцей перыяду ўварвання Расійскай Федэрацыі.

Экспазіцыя складаецца з дваццаці чатырох пано. Першыя чатыры знаёмяць з тэматыкай выставы, а астатнія дваццаць дошак расказваюць гісторыі дзяцей, якія пацярпелі ад вайны. Дзесяць дошак прадстаўляюць спісы маладых вязняў лагера ў Лодзі, а наступныя дзесяць тычацца ўкраінскіх дзяцей, вымушаных уцякаць са сваіх дамоў у выніку расійскага ўварвання.

«Я не разумела, як гэта магло здарыцца, калі над галавой ляталі ваенныя самалёты, па вуліцах ездзілі танкі, паўсюль ішлі баі, а дом тросся ад выбухаў... як не было электрычнасці, інтэрнэту, вады, ацяплення і ежы...», – успамінае сведка нападу РФ на Украіну Аліна.

ав

2 кастрычніка ў Берліне пройдзе вернісаж выставы пад назвай «Дзве вайны – адна пакута»

27.09.2023 11:30
Гэта ўніверсальны аповед пра досвед дзяцей, якія апынуліся ў драматычных гістарычных падзеях, зняволеных або высланых у выніку ўзброеных канфліктаў.