На думку экспертаў, 28 верасня расійскія сілы СПА «з высокай верагоднасцю» збілі ўласны самалёт Су-35 над Токмакам, і яго страта – не шараговая падзея, бо гэта самая перадавая мадэль расійскіх баявых самалётаў і, магчыма, толькі 5-ы выпадак знішчэння Су-35.
Брытанская выведка таксама нагадвае, што Такмак, які размешчаны ў 20 км за лініяй судакранання, – гэта сур'ёзна ўмацаванае месца, дзе часта размешчаны асноўны камандны пункт гэтага ўчастка фронту.
«Такія камандныя пункты звычайна абараняюцца спецыяльна вызначанымі для гэтага сістэмамі СПА малой і сярэдняй далёкасці. Іх амаль дакладна трымаюць у стане вельмі высокай гатоўнасці, паколькі Украіна працягвае наносіць эфектыўныя ўдары ў глыбіні тылу суперніка па падобных мэтах».
РАР / вх