Звесткі ахопліваюць перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня гэтага года. Тады, паводле справаздачы маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека, у вайне ва Украіне загінулі 1028 мірных жыхароў. 3593 чалавекі атрымалі раненні.
У дакладзе гаворыцца, што ў сярэднім кожны дзень гінулі 6 мірных жыхароў і 20 былі параненыя.
У дакладзе гаворыцца, што ў сярэднім кожны дзень гінулі 6 мірных жыхароў і 20 былі параненыя.
86% ахвяр былі зафіксаваныя на падкантрольных Кіеву тэрыторыях, таму, як адзначаецца, яны, хутчэй за ўсё, загінулі ў выніку расійскіх нападаў. Пры гэтым прыкладна 90% забітых і параненых – гэта вынік прымянення зброі з вялікай далёкасцю паражэння – перш за ўсё рэактыўных сістэм залпавага агню.
Усяго з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, паводле звестак ААН, было забіта каля 10 тысяч мірных жыхароў, але гэтыя звесткі няпоўныя, бо не ахопліваюць шмат акупаваных тэрыторый, у тым ліку Марыупаль, дзе ў выніку расійскіх абстрэлаў маглі загінуць тысячы людзей.
IAR / вх