Беларуская Служба

«Рашэнне Украіны аб прыпыненні скаргі ў СГА – добры і канструктыўны крок»

05.10.2023 16:18
Раней Кіеў падаў у суд на Польшчу, Венгрыю і Славакію ў сувязі з тым, што гэтыя краіны захавалі абмежаванні на ўвоз украінскіх харчоў.
Марцін Пшыдачwww.prezydent.pl/kancelaria/

«Рашэнне Украіны прыпыніць разгляд скаргі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю з'яўляецца добрым і канструктыўным крокам», – заявіў кіраўнік Дэпартаменту міжнароднай палітыкі прэзідэнта РП Марцін Пшыдач.

Раней Кіеў падаў у суд на Польшчу, Венгрыю і Славакію ў сувязі з тым, што гэтыя краіны захавалі абмежаванні на ўвоз украінскіх харчоў.

Марцін Пшыдач падкрэсліў, што Польшча ад пачатку спрабавала шукаць адпаведныя рашэнні адносна транзіту ўкраінскага збожжа. Ён дадаў, што прыярытэтам польскага ўраду зʼяўляецца абарона польскіх эканамічных інтарэсаў і польскіх фермераў.

Прадстаўнікі Кіева, абгрунтоўваючы адкліканне скаргі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, заявілі, што хочуць знайсці «канструктыўнае рашэнне» гэтага пытання ў перамовах з усім Еўрасаюзам.
яс