Беларуская Служба

Вільня атрымала званне Зялёнай сталіцы Еўропы 2025

07.10.2023 17:01
Вільня перамагла яшчэ два гарады – аўстрыйскі Грац і партугальскі Гімарайнш.
Панарама Вільніpixabay.com

Вільня атрымала званне Зялёнай сталіцы Еўропы 2025. Конкурс, ужо 15 гадоў, арганізуе Еўракамісія. Сёлетні фінал прайшоў у Таліне, які сёлета стаў зялёнай сталіцай Еўропы. Вільня перамагла яшчэ два гарады – аўстрыйскі Грац і партугальскі Гімарайнш.

Пры ацэнцы гарадоў, якія прэтэндуюць на званне Зялёнай сталіцы Еўропы, улічваюцца такія крытэрыі, як якасць паветра і вады, узровень шуму, прасоўванне біяразнастайнасці і адаптацыя да змены клімату.

Вільня – адна з самых зялёных сталіц Еўропы. Зялёныя зоны ў Вільні займаюць больш за 60 працэнтаў плошчы горада.

IAR/аз