Служба бяспекі Украіны сумесна з Вайскова-марскімі сіламі Узброеных сілаў Украіны нанесла ўдары па ракетаносцу «Буян» і караблю «Павал Дзяржавін», дзякуючы экспэрымэнтальнаму ўзбраенню марскіх бесьпілётнікаў, – паведамляе «Украінская праўда», спасылаючыся на свае крыніцы.
Падрабязнасцяў у спецслужбе пакуль не раскрываюць, але дадаюць, што абодва караблі былі збітыя «Марскімі дзеткамі» з эксперыментальнай зброі.
«Пасля першага падрыву расійскія тральшчыкі і вадалазы не змаглі выявіць нашае ноў-хаў. Учора пашанцавала падводнай лодцы «Алроса», якой пакуль удалося выратавацца ад нашы распрацовак. Ракетаносец «Буян» не змог паўтарыць «подзвіг» «Алросы», таму сёння падчас атакі на Севастопаль быў падбіты эксперыментальным узбраеннем «Марскіх малюкоў».
13 кастрычніка ў часова акупаваным Севастопалі прагрымеў моцны выбух, які адчуваўся нават у аддаленых раёнах гораду. Расійскі «кіраўнік» Севастопаля Міхаіл Разважаеў заявіў, што выбухі нібыта звязаныя з вучэннямі расійскіх вайскоўцаў.
Напярэдадні, 11 кастрычніка ў Чорным моры ў раёне акупаванага Севастопаля быў пашкоджаны карабель Чарнаморскага флоту Расіі «Павел Дзяржавін».
эж