Беларуская Служба

Удзельнікі саміту Крымскай платформы заклікалі да дапамогі Украіне і працягвання санкцый супраць Расіі

25.10.2023 09:30
У Празе адбыўся другі парламенцкі саміт Крымскай платформы, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 40 краін.
У Празе адбыўся другі парламенцкі саміт Крымскай платформыfacebook.com/profTomaszGrodzki

Учора ў Празе завяршыўся другі парламенцкі саміт Крымскай платформы. Прадстаўнікі больш за 40 краін прынялі дэкларацыю, у якой заклікалі Маскву неадкладна і безумоўна вывесці свае войскі з тэрыторыі Украіны і падтрымалі далейшыя санкцыі супраць Расіі.

Парламентарыі асудзілі незаконныя і злачынныя дзеянні расіян на акупаваных тэрыторыях Украіны, у тым ліку масавыя расстрэлы насельніцтва, дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей і блакаванне ўкраінскіх партоў.
Удзельнікі саміту абвясцілі аб дапамозе Украіне на яе шляху ў Еўрасаюз і заклікалі інстытуты ЕС пачаць перамовы з Кіевам аб далучэнні да супольнасці ў гэтым годзе.

Спікер Сената Тaмаш Гродзкі (Tomasz Grodzki), які браў удзел у саміце, адзначыў, што чым даўжэй працягваецца вайна, тым большыя небяспека «стомленасці Украінай» на міжнароднай арэне:

- У нашых выступленнях мы неаднаразова падкрэслівалі, што мы павінны заставацца аб’яднанымі па справе Украіны, паколькі барацьба з Расіяй – гэта барацьба паміж цывілізацыяй вольнага свету і цывілізацыяй варвараў. Мы не можам дазволіць сабе прайграць у гэтай вайне.

Спікер Сейма Эльжбета Вітэк(Elżbieta Witek) у сваім выступе падкрэсліла фундаментальнае значэнне міжнароднай падтрымкі Украіны:

- Крымская платформа не можа быць выключна еўрапейскім форумам. Мы вельмі зацікаўлены ў наладжванні ўсё больш цеснага супрацоўніцтва, у тым ліку з краінамі глабальнага Поўдня. Краіны Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі, прадстаўнікі якіх сёння з намі, маюць важны голас у пытаннях глабальнай бяспекі.

Крымская платформа была створана ў 2021 годзе па ініцыятыве прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Яна каардынуе дзейнасць у дачыненні да акупаванага Расіяй паўвострава і імкнецца аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

IAR/ аз

Уладзімір Зяленскі прыняў удзел у паседжанні калегіі Еўрапейскай камісіі

24.10.2023 16:34
Зяленскі прадставіў ход выканання Украінай сямі рэкамендацый Еўракамісіі, каб ужо ў гэтым годзе пачаць перамовы аб членстве ў Еўрасаюзе.