Беларуская Служба

Bild: Рагозін прапанаваў Пуціну ўдарыць па Украіне касмічнай ракетай

25.10.2023 11:01
Верагодна, такую ідэю экс-гендырэктар «Роскосмос» абмяркоўваў у размове з гендырэктарам цэнтра «Прогресс».
Дзмітрый Рагозін Авторство: Сергей Мамонтов. Собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50133801

Экс-гендырэктар дзяржаўнай карпарацыі «Роскосмос» Дзмітрый Рагозін прапаноўваў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ўдарыць па буйным горадзе Украіны з дапамогай ракеты-носьбіта, якую выкарыстоўваюць для палётаў у космас.

Пра гэта ён заявіў у тэлефоннай размове з гендырэктарам ракетна-касмічнага цэнтра «Прогресс» Дзмітрыем Баранавым. Запіс званка трапіў у распараджэнне нямецкай газеты Bild, аднак сапраўднасць размовы пакуль не пацверджана незалежнымі крыніцамі.

Паводле звестак журналістаў, Рагозін і Баранаў абмяркоўвалі магчымасць выкарыстаць касмічную ракету з пачатку студзеня 2023 года. Чыноўнікі сышліся на тым, што лепш за ўсё запусціць яе з вайсковага касмадрома ў Плясецку. Яны таксама абмяркоўвалі магчымыя праблемы з запускам, у тым ліку рызыку падзення ракеты на тэрыторыю Расіі і час, неабходны для падрыхтоўкі аперацыі.

Як піша Bild, Рагозін паабяцаў перадасць план Уладзіміру Пуціну праз кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Антона Вайно. Паводле звестак нямецкага выдання, Пуціну паведамілі пра ідэю 16 студзеня. Як ён адрэагаваў на яе – невядома.

svaboda.org/аз

Генштаб УСУ: Праціўнік працягвае ігнараваць законы і звычаі вайны

25.10.2023 08:30
За апошнія суткі расіяне нанеслі па тэрыторыі Украіны 51 авіяўдар, 6 ракетных удараў і 66 абстрэлаў з ракетных комплексаў.