Беларуская Служба

Малдова заблакавала доступ да некалькіх расійскіх сайтаў

25.10.2023 12:01
Спачатку вайны супраць Украіны Малдова таксама апынулася ў зоне інфармацыйных дзеянняў, якія праводзіць Масква.
Ілюстрацыйны здымакфота: FLICKR/Blogtrepreneur/CC BY-SA 2.0

Малдаўскія спецслужбы заблакавалі больш за дваццаць расійскіх навінавых сайтаў. Па дадзеных службаў, яны распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю пра Малдову і ўдзельнічаюць у гібрыднай дзейнасці, якую фінансуе Масква.

Рашэннем Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы інтэрнэт-аператары краіны павінны неадкладна заблакаваць доступ да гэтых парталаў.

Спіс прапагандысцкіх сайтаў быў створаны яшчэ на пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны, калі Малдова таксама апынулася ў зоне інфармацыйнай вайны, якую вядзе Масква.

Гэтым разам яго папоўнілі, у тым ліку, парталы дзяржаўнага расійскага тэлебачання. У Малдове, яшчэ з часоў Савецкага Саюза, пражывае даволі буйная расійская меншасць.

Цяперашняя кіроўная партыя і прэзідэнт Мая Санду з самага пачатку сваёй улады абралі праеўрапейскі кірунак, а пасля пачатку вайны ва Украіне актыўна падтрымліваюць атакаваную Расіяй краіну.

IAR/аз