Беларуская Служба

У Іспаніі канфіскавалі скрадзенае ва Украіне «скіфскае золата»

25.10.2023 15:01
Арыштаваныя пяць удзельнікаў злачыннай групы, сярод якіх прадстаўнік Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.
          60
У Іспаніі паліцыя канфіскавала скрадзенае ва Украіне «скіфскае золата» на 60 мільёнаў еўраФота: Паліцыя Іспаніі

У Іспаніі знайшлі 11 скрадзеных вырабаў са «скіфскага золата». Выкрадзеныя артэфакты ўкраінскай культурнай спадчыны каштуюць больш за 60 мільёнаў еўра.

Служба бяспекі Украіны сумесна з Бюро эканамічнай бяспекі і паліцыяй Іспаніі ліквідавала міжнародную злачынную групоўку, члены якой незаконна вывозілі каштоўныя артэфакты з Украіны і спрабавалі прадаць іх у краінах ЕС.

Арыштаваныя пяць удзельнікаў злачыннай групы, сярод якіх прадстаўнік Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, паведаміў прэс-сакратар СБУ Арцём Дзехцярэнка:

- Гэта каштоўныя прадметы VIII-IV стагоддзяў да нашай эры, у тым ліку залатыя завушніцы, бранзалеты, нагрудны крыж. Паводле следства, у 2014-2020 гадах абвінавачаныя незаконна вывозілі артэфакты з Украіны ў Еўрасаюз. Затым яны спрабавалі «легалізаваць» скрадзеныя культурныя каштоўнасці пад выглядам набыцця замежнымі калекцыянерамі і перапродажу на чорным рынку.

Выкрадзеныя каштоўныя артэфакты былі канфіскаваныя.

ІАR/аз