Беларуская Служба

Расія нанесла ракетны ўдар у раёне Хмяльніцкай АЭС

25.10.2023 19:02
Расійскія войскі ўжо чацвёрты дзень запар абстрэльваюць Хмяльніцкую вобласць.
Расія нанесла ракетны ўдар у раёне Хмяльніцкай АЭС PAP/Alena Solomonova

Ноччу расійскія войскі атакавалі ракетамі раён каля Хмяльніцкай АЭС на захадзе Украіны, пашкодзіўшы, сярод іншага, лініі электраперадачы, паведаміла Мінэнерга Украіны ў Telegram-канале.

У выніку выбуху снарада былі выбітыя вокны ў лабараторыі, адміністрацыйных і жылых будынках. У гарадах Нэцішын і Славута Хмяльніцкай вобласці без электрычнасці засталіся 1 860 спажыўцоў.

Расійскія войскі ўжо чацвёрты дзень запар абстрэльваюць Хмяльніцкую вобласць. Мэр Славуты Васіль Сідар паведаміў, што ў Славуцкай гміне ў выніку начнога нападу пашкоджаныя 22 навучальныя ўстановы, а каля 20 чалавек атрымалі раненні і знаходзяцца ў бальніцах.

PAP/аз

Генштаб УСУ: Праціўнік працягвае ігнараваць законы і звычаі вайны

25.10.2023 08:30
За апошнія суткі расіяне нанеслі па тэрыторыі Украіны 51 авіяўдар, 6 ракетных удараў і 66 абстрэлаў з ракетных комплексаў.