Генштаб УСУ паведамляе, што ўчора адбылося 70 прамых сутыкненняў паміж украінскімі і расійскімі войскамі.
Расіяне выпусцілі адну ракету і нанеслі 18 авіяўдараў і 35 артылерыйскіх абстрэлаў. Іх мэтамі былі як ваенныя, так і грамадзянскія аб'екты. Ёсць загінулыя і параненыя, пашкоджана жылая інфраструктура.
Расійскія войскі працягваюць наступ у бок Купянска і Харкаўскай вобласці, а ў раёне Лімана праводзяць перагрупоўку войск.
Пад Бахмутам украінскія вайскоўцы адбілі пяць атак праціўніка, які спрабаваў вярнуць страчаныя раней пазіцыі.
Расіяне не спыняюць спроб акружыць Аўдзееўку. Там украінскія вайскоўцы паспяхова адбілі больш за 20 атак і ўтрымалі свае пазіцыі.
Адначасова ўкраінцы працягваюць наступ на Мелітопаль і Херсон, а таксама наносяць абстрэлы і авіяўдары па пазіцыях расійскіх войск.
ПР/юл