Кіраўнікі краін Еўрасаюза паабяцалі далейшую фінансавую дапамогу і ўзбраенне для Украіне, але без канкрэтных дэталяў. Заявы былі зробленыя падчас другога дня саміту ў Брусэлі і былі зафіксаваныя ў высновах сустрэчы.
Еўрасаюз і яго краіны-члены працягнуць аказваць Украіне пастаянную ваенную падтрымку, у прыватнасці з выкарыстаннем Еўрапейскага фонду міру, гаворыцца ў фрагменце прынятых прапаноў, прысвечаных Украіне.
Сярод іншага, ёсць напамін аб абяцанні - хуткай пастаўцы мільёна патронаў. ЕС хоча выканаць гэтую мэту да сакавіка наступнага году, але даўно вядома, што з гэтым могуць узнікнуць праблемы.
У высновах дыскусіі па Украіне таксама згадваецца фінансавая падтрымка Кіева ў доўгатэрміновай перспектыве. Сума ў дакуменце не называецца, але ў ЕС вядуцца дыскусіі аб перадачы Украіне 50 мільярдаў еўра танных крэдытаў і субсідый да 2027 года. Чакаецца, што рашэнне будзе прынята да канца снежня. Пакуль супраць выступаюць толькі Венгрыя і Славакія.
Лідары ЕС таксама абмеркавалі выкарыстанне расійскіх актываў, замарожаных з-за санкцый ЕС, для аднаўлення Украіны.
Высновы саміту ўключаюць ціск на Еўрапейскую камісію з патрабаваннем паскорыць працу над рэгламентам выкарыстання гэтых сродкаў. Еўракамісія павінна была падрыхтаваць дакумент, але дагэтуль гэтага не зрабіла.
ПР/юл