Ноччу над Днепрапятроўскай вобласцю былі збітыя тры «Іскандэры». Ваенна паветраныя сілы Украіны ўдакладнілі, што збітыя ракеты — гэта тры з чатырох «Іскандэраў», запушчаных з акупаванага Джанкоя ў Крыме.
Праціўнік абстраляў цэнтр Херсона: узніклі пажары, ёсць паранены. Пажары ўспыхнулі ў Карабельным раёне горада. 80-гадовая жанчына атрымала чэрапна-мазгавыя траўмы і страсенне мозгу.
За апошнія суткі ўкраінскія абаронцы знішчылі яшчэ 740 расійскіх акупантаў і падбілі 22 танкі праціўніка. Агульныя баявыя страты расіян з пачатку поўнамаштабнага ўварвання прыкладна склалі 298 420 чалавек.
Крыніца: Центр стратегічних комунікацій та інформаційної безпеки