Беларуская Служба

На Мальце прадстаўнікі 66 краінаў абмяркоўваць «Украінскую формулу міру»

29.10.2023 11:16
У мірным плане з дзесяці пунктаў, прадстаўленым Уладзімірам Зяленскім, гаворка ідзе, у тым ліку, пра аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, вывад расійскіх войскаў і вызваленне ўсіх ваеннапалонных.
Абаронцы Украіны Фота: Shutterstock/Alonafoto

«Наша Формула міру паступова, крок за крокам, набывае глабальны характар», – заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы трэцюю міжнародную двухдзённую канферэнцыю па гэтым пытанні, якая пачалася на Мальце, у суботу, 28 кастрычніка.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў удзельнікам перамоў і выказаў надзею, што ў будучыні гэтая група будзе пашырацца:

-На саміце прадстаўлены 66 краін. Прадстаўлены ўсе кантыненты, многія краіны, розныя палітычныя традыцыі. Я дзякую ўсім краінам, якія ўжо падтрымалі агульнае бачанне міру. Ёсць патэнцыял для пашырэння гэтай групы краін.

Формулу міру для Украіны абмяркоўваюць на Мальце дарадцы па пытаннях бяспекі і міжнародных адносін з больш чым 60 краін. У мірным плане з дзесяці пунктаў, прадстаўленым Уладзімірам Зяленскім, гаворка ідзе, у тым ліку, пра аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, вывад расійскіх войскаў і вызваленне ўсіх ваеннапалонных.

Гэта ўжо трэцяя міжнародная канферэнцыя па «Украінскай формуле міру». Папярэднія сустрэчы прайшлі ў Капенгагене і Джыдзе.

iar/ez