17 вайскоўцаў Мінабароны Расіі пацярпелі ў выніку начнога абстрэлу зэнітна-ракетнага палку СПА ў акупаваным Крыме.
Як паведамляюць крыніцы Telegram-канала «Астра», ракетны ўдар быў нанесены а 3-й гадзіне ночы ў раёне вёскі Аленаўка. Абстраляна месца дыслакацыі зенітнага ракетнага палка Мінабароны РФ. Паводле іх крыніц, у выніку нападу пацярпелі 17 вайскоўцаў і пашкоджаныя 5 аўтамабіляў. Адзін з аўтамабіляў не падлягае аднаўленню.
Радыё Свабода паведамляе, што ў тым раёне сапраўды знаходзіцца расійская база супрацьпаветранай абароны. У жніўні ў ГУР паступіла інфармацыя аб разбуранай сістэме «Трыумф» каля гэтай вёскі.
Прэс-сакратар ВМС Дзмітрый Плецянчук заклікаў дачакацца афіцыйных паведамленняў: «Трэба дачакацца афіцыйных паведамленняў па гэтым пытанні».
Ён падкрэсліў, што акупанты блакуюць мост з-за любой небяспекі, таму «нічога новага тут няма».
Акупацыйныя ўлады Крыма ўначы заявілі, што Чарнаморскі флот РФ адбіваў атаку беспілотнікаў. У Севастопалі прагрымелі выбухі. Раніцай акупанты на гадзіну перакрылі Крымскі мост.
pravda.com.ua / вх