«Мы павінны быць гатовыя абараніць сябе. А таксама падрыхтаваць да гэтага Бундэсвер і грамадства», – сказаў міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус у інтэрв'ю ZDF.
На думку Пісторыуса (SPD), наступствы канфлікту на Блізкім Усходзе і вайны паміж Расіяй і Украінай можа адчуць і нямецкае грамадства. «Мы павінны звыкнуцца з думкай, што ў Еўропе можа быць пагроза вайны», – падкрэсліў міністр у праграме ZDF «Berlin Direkt».
«Германія павінна быць абароназдольнай; гэта тычыцца і бундэсверу, і грамадства. Мы павінны быць гатовыя да вайны», – дадаў міністр, запэўніўшы, што Германія робіць усё магчымае, каб перадухіліць далейшую эскалацыю блізкаўсходняга канфлікту.
Пісторыус адхіліў абвінавачванні ў тым, што федэральны ўрад занадта марудна ўводзіць змены. «Хутчэй гэтага немагчыма», – сказаў ён, патлумачыўшы, што з пачатку вайны Расіі з Украінай не толькі створаны спецыяльны фонд для Бундэсвера ў памеры 100 мільярдаў еўра, але і ўнесены змены ў яго структуру.
Міністр прызнаў, што пра армію доўгі час не думалі. «Усё, што ламалася і разбуралася за 30 гадоў, нельга аднавіць за 19 месяцаў», – падкрэсліў ён, запэўніўшы пры гэтым, што «ў канцы гэтага дзесяцігоддзя Германія будзе ў зусім іншым становішчы».
PAP / вх