Беларуская Служба

Кіраўнік ваеннай адміністрацыі Аўдзееўкі: Сітуацыя складаная, але кантралюемая

30.10.2023 17:28
Рызыкі таго, што расійская армія акружыць Аўдзееўку, няма – так мяркуе кіраўнік вайсковай адміністрацыі горада Віталь Барабаш.
         2023 .
Дом у Аўдзееўцы пасля абстрэлу падчас баёў у кастрычніку 2023 года.https://ru.wikipedia.org/wiki/National Police of Ukraine/CC BY 4.0

З 10 кастрычніка расіяне вядуць масіраваныя ўдары па Аўдзееўцы. Віталь Барабаш паведаміў, што расіяне цяпер перакідваюць асабовы склад і тэхніку з іншых рэгіёнаў, каб працягнуць наступ на горад.

«Сітуацыя больш складаная, чым год таму, але прынцыпова не змянілася. У нас ёсць выхад у горад, мы на сувязі з нашым камандаваннем. Мы бачым, што з нашага боку адбываюцца нейкія стабілізацыйныя дзеянні. Я б не сказаў, што сітуацыя крытычная, яна складаная, але пад кантролем», – распавёў Барабаш.

Па словах прэс-сакратара УС Украіны Аляксандра Штупуна, агульныя страты расійскіх вайскоўцаў у Данецкай вобласці з 10 кастрычніка склалі больш за 6,5 тыс. чалавек.

Украінскія войскі застаюцца ў Аўдзееўцы пад Данецкам з пачатку ўзброенага канфлікту ў 2014 годзе. Горад – цэнтр вялікага выступу, які ўдаецца ў расійскую абарону, і калі зрэзаць яго, гэта дазволіла б адсунуць лінію фронту ад Данецка. Таму гэта важны пункт на карце вайны ва Украіне.

Паводле IAR/вх