Беларуская Служба

У Расіі зноў кажуць пра перамовы наконт Украіны

30.10.2023 18:08
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што Расія гатовая да палітычных дыскусій наконт «постканфліктнага ўрэгулявання ў дачыненні да Украіны» і «далейшага суіснавання з Захадам».
,    2023  ( )
Авдіївка, світлина з травня 2023 року (ілюстраційне фото)Donetsk Regional Military Civil Administration, CC BY 4.0, via Wikimedia Commons

«Калі будуць створаныя неабходныя ўмовы, мы застаемся гатовымі да палітычных дыскусій на рэалістычнай аснове – як адносна постканфліктнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу, так і адносна параметраў далейшага суіснавання з Захадам агулам», – заявіў Шайгу.

Ён заклікаў «аб'яднаць намаганні ўсіх зацікаўленых краін» для фарміравання «справядлівага, шматпалярнага светапарадку і абнаўлення архітэктуры міжнароднай бяспекі».

18 кастрычніка расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што Украіна нібыта ўжо думае пра перамовы з РФ.

вх