Беларуская Служба

Французская паліцыя затрымала расійскага алігарха Аляксея Кузьмічова

31.10.2023 10:11
Ён падтрымлівае блізкія адносіны з Уладзімірам Пуціным і яго дачкой Марыяй.
Расійскі алігарх Аляксей Кузьмічоўкрвніца: rbc.ua

Французская паліцыя затрымала расійскага алігарха Аляксея Кузьмічова – аднаго з найбагацейшых расіян свету. Яго падазраюць у фінансавых махлярствах і абыходзе міжнародных санкцый, якія былі ўведзеныя супраць яго пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Еўрасаюз унёс яго ў чорны спіс з-за сувязяў з Уладзімірам Пуціным.

Алігарха затрымалі ўчора ў міжземнаморскім курорце Сен-Трапэ. Падчас ператрусу на яго віле французскія службы знайшлі пачкі з грашыма. Таксама прайшоў ператрус у яго кватэры ў цэнтры Парыжа. Крыніцы, блізкія да следства, паведамляюць, што Кузьмічова падазраюць у падатковым махлярстве, адмыванні грошай і парушэнні санкцый ЕС. Антыкарупцыйнае бюро расследуе гэтую справу.

Аляксей Кузьмічоў з'яўляецца саўладальнікам расійскай бізнес-групы «Альфа». Яго багацце ацэньваецца больш чым у 6,5 мільярда долараў. Ён лічыцца адным з 30 найбагацейшых расіян свету. Ён падтрымлівае блізкія адносіны з Уладзімірам Пуціным і яго дачкой Марыяй.

Кузьмічоў знаходзіўся ў Францыі, калі Еўрасаюз увёў супраць яго санкцыі. З таго часу яму забаронены выезд з краіны. Улады спрабавалі канфіскаваць яго яхты на поўдні Францыі, але суд у Парыжы заблакаваў гэтую працэдуру.

яс