Беларуская Служба

Генштаб УСУ: За суткі адбылося 45 прамых баявых сутыкненняў з варожымі войскамі

08.11.2023 09:03
За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя здзейсніла 17 налётаў на групоўкі войскаў і тэхнікі праціўніка.
Украінскія мабільныя артылерыйскія групы на перадавой пад ЗапарожжамPAP/EPA/KATERYNA KLOCHKO

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што за мінулыя суткі адбылося 45 прамых баявых сутыкненняў з расійскімі войскамі. Па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб'ектах вораг нанёс 6 ракетных і 50 авіяўдараў, а таксама 64 артылерыйскія абстрэлы.

Вінікам згаданых нападаў з’яўляецца гібель і раненнi сярод мірнага насельніцтва, а таксама сурʼёзныя пашкоджанні жылых дамоў і грамадзянскай інфраструктуры.

У асобных раёнах усходняй Украіны расіяне таксама вядуць дыверсійную дзейнасць, каб перашкодзіць у перакідцы ўкраінскіх войскаў на фронт.

Украінскія вайскоўцы адбілі некалькі атак расійскіх сілаў у раёне Купянска, Харкава, Бахмута, Аўдзееўкі і Марʼінкі. Яны таксама працягваюць штурмавыя дзеянні на поўдзень ад Бахмута, спрабуючы прарваць абарону ворага. Украінскі наступ таксама працягваецца ў напрамку Мелітопаля і Херсона.

За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя здзейсніла 17 налётаў на групоўкі войскаў і тэхнікі праціўніка. Ракетна-артылерыйскія войскі нанеслі ўдары па артылерыйскіх групах, складах узбраення і паліва, а таксама па дзвюх радыёлакацыйных станцыях падтрымкі зенітных войскаў.

IAR/аз

Сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS ужо знаходзяцца на полі бою ва Украіне

07.11.2023 17:17
NASAMS – амерыкана-нарвежская сістэма СПА малой далёкасці. 

Украіна: Расійскія дыверсійныя групы пастаянна спрабуюць пранікнуць у Сумскую і Чарнігаўскую вобласці

07.11.2023 18:12
Штомесяц у двух памежных раёнах адбываецца 10 спробаў пранікнення расійскіх разведвальна-дыверсійных груп.