Мэцью Мілер таксама адзначыў, што ў справаздачы Дзярждэпартамента, апублікаванай на мінулым тыдні, больш за 2400 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў былі зарэгістраваныя як дэпартаваныя з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь.
«Беларусь зʼяўляецца ўдзельнікам агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны. Гэта не бесстаронняя трэцяя краіна, якая дае прытулак дзецям у канфліктах», - адзначыў Мэцью Мілер. Ён дадаў, што ўлады ЗША сочаць за становішчам украінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі.
У сакавіку Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і расійскага ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай у сувязі з дэпартацыяй украінскіх дзяцей.
У красавіку Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прызнала гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расію актам генацыду. У заяве Асамблея напісала, што Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым датычныя да ваеннага злачынства.
ПР/юл